Мірнае жыццё было парушана вайной. Ужо 22 чэрвеня 1941г. фашысты захапілі Парэчча. Зразумела, што першыя рэпрэсіі былі накіраваны супраць партыйных, савецкіх i камсамольскіх работнікаў, а таксама яўрэяў. У першыя дні вайны былі расстраляны суддзя Лаўроў, пракурор Трусаў, настаўнік Андрэй Міранюк, старшыня Парэцкага сельсавета Р.А.Барысевіч. Тым не менш у Парэччы разгарнула дзейнасць падпольная камсамольская ячэйка на чале з Тлыным В.М. Але хутка i яны (Ільін В.М., Фірыновіч I., Самойлік M.I.) былі схоплены i расстраляны. Сярод жыхароў Парэчча была вялікая колькасць яўрэяў. Лёс іх аказаўся трагічным: іх сагналі ў гета ( у раёне сучаснай в.Пяскі) i 5 лютага 1943г. расстралялі 234 чалавека. Бераг в.Малочнага стаў месцам масавых расстрэлаў. Больш за 100 жыхароў вёскі былі пагнаны ў Германію. Фашысты амаль поўнасцю разграмілі населены пункт: будынак школы, што пачаў будавацца перад вайной, разабралі для будаўніцтва турмы, а клуб разабралі на дзоты. Да сённяшняга часу захаваўся дом (скрыжаванне в.Палякова i В.Р.Люксембург), у якім размяшчалася нямецкая камендатура.
Помнік ахвярам фашызму ў в.Запур’е
Трагічна склаўся лёс в. Запур’е, знаходзіцца недалёка ад Парэчча. Тую памятную суботу 18 верасня 1943г. жыхары в. Запур’е запомнілі на ўсё жыццё. 48 чалавек, сярод якіх былі старыя і дзеці, расстралялі фашысты.
Помнік ахвярам фашызму ў в. Бабіна
1944 год.Савецкія войскі набліжаліся да Гродна. Першай вёскай Гродзенскага раёна, у якую прыйшло вызваленне, стала Парэчча. Яно вызвалялася войскамі 3-гатвардзейскага Гродзенскага кавалерыйскага корпуса пад камандваннем генерал-лейтэнанта М.С.Асліпоўскага. Корпус уваходзіў у склад 3-га Беларускага фронта пад камандваннем генерала Чарняхоўскага. 11 ліпеня быу атрыманы загад камандуючага фронтам наступаць у кірунку Гродна. Генерал Асліпоўскі вырашыў наступаць на Гродна з паўночнага ўсходу, дзе знаходзіліся пункты Азёры, Парэчча, Рыбніца, Гожа. Наступленне пачалося раніцай 12 ліпеня i паказала правільнасць выбранага напрамку наступлення.
Эшалоны з гаручым, боепрыпасамі, танкамі, артылерыяй былі падрыхтаваны да адгрузкі. У гэты момант на станцыю ўварваўся перадавы атрад 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (камандзір - генерал-маёр П.П.Брыкель), 25-ы артылерыйскі полк падпалкоўніка Ляіпіна i 193 галаўны атрад танкавага палка падпалкоўніка Карпенкі з трафейнымі «Тыграмі» і «Пантэрамі». Танкісты з пауднёвага ўсходу, а з паўночнага ўсходу станцыю захапілі кавалерысты. Парэчча было вызвалена 13 ліпеня 1944г.
Брацкая магіла
У брацкай магіле каля вакзала пахаваны 170 савецкіх воінаў (імёны толькі 81 вядомы), якія загінулі пры вызваленні Парэчча i навакольных вёсак. Памяць пра вайне не згасае. Кожны год, 9 мая, мы зноў i зноў вяртаемся да трагічных старонак гісторыі Парэчча.