История школы
3 1889г у Парэччы працавала народнае вучылішча. У сувязі з ростам колькасці насельніцтва заможныя сяляне падалі прашэнне гродзенскаму генерал-губернатару аб выдзяленні сродкаў для будаўніцтва пачатковай школы на станцыі Парэчча. Гэта было ў 1897г. 12 мая 1899г. губернскі распарадчы камітэт прымае рашэнне: "... для чествования столетия со дня рождения Пушкина и увековечивания памяти о нём может быть открытие школы ..., распорядительный комитет определяет: ... отпустить ... 2000 рублей на постройку школы близ станции Поречье с тем, чтобы школа именовалась «Пушкинскою». Быў праведзены дадатковы збор сродкау: яўрэйскія дамы былі абкладзены дадатковым падаткам, выдзеліла грошы на школу Міністэрства шляхоў зносін, 500 рублёў адпусціла Парэцкая царква.
Будынак школы (п. ХХ ст.)
У першыя дні ВАВ быў расстраляны настаўнік Андрэй Міранюк. Фашысты амаль поўнасцю разграмілі будынак школы, што пачаў будавацца перад вайной, разабралі для будаўніцтва турмы, а клуб разабралі на дзоты.
Пасля вайны школа не мела неабходнага абсталявання, была часткова разбурана, узнікалі праблемы з набыццём сшыткаў, падручнікаў. Нягледзячы на перашкоды, у верасні 1944 года пачапіся заняткі. Першымі дырэктарамі былі Круг Анатолій Міхайлавіч, Карасік Рыва Навумаўна; настаўнікамі - Пятроўская Вольга Антонаўна (завуч), Бурчанка Міхаіл Цімафеевіч, Насутовіч Леакадзія Іванаўна.
На 1 верасня 1949 года Парэдкая сямігадовая школа выглядала наступным чынам: 1 клас - 63 чалавекі ( 2 класы) 2 клас - 83 чалавекі (2 класы) 3 клас - 85 чалавек (2 класы) 4 клас -102 чалавекі (3 класы) 5 клас - 90 чалавек (3 класы) 6 клас - 63 чалавекі (2 класа) 7 клас - 20 чалавек (1 клас) Усяго па школе- 506 вучняў. У гэтым годзе у школе выкладалі: Кур'яновіч Уладзімір Усцінавіч - дырэктар, выкладчык гісторыі, Гурко Марыя Міхайлаўна - завуч, настаўніца рускай мовы і літаратуры, Закрэўская К. В. - настаўніца рускай мовы i літаратуры, Крывіцкая В.А. - настауніца беларускай мовы i літаратуры, Крывіцкая А. М. - натаўніца фізікi і матэматыкі, Таянка А. М.- настаўніца англійскай мовы, Карпенкава А. А. - настаўніца прыродазнаўчых навук i малявання, Парадзелаў М. В. - настаўнік матэматыкі, Раманаў Л. Ф. - настаўнік фізкультуры i матэматыкі, Грынцэвіч М. В. - настаўніца пачатковых класаў (3 кл), Бурчанка М. Ц - настаўнік пачатковых класаў (два 2-х кл), Корсак Л. I.- настаўніца пачатковых класаў (4 кл), Варчэня Р. Т. - настаўніца пачатковых класаў (1 кл), Гамолка Д. В.- настаўніца пачаткавых класаў (3 кл ), Пухліцкая К. І. - настаўніца пачатковых класаў (1 кл), Крывіцкая Л. Г. - настаўніца пачатковых класаў (4 кл), Мацкалава В. М. - настаўніца пачатковых класаў (4 кл).
У 1954 годзе ў Парэцкай сярэдняй школе адбыўся першы выпуск. У гэтым годзе дырэктарам школы была Кузняцова М., завуч - Гурко М. М., выкладалі-Сончык М. М.(настаўнік фізікі), Пятніцкая Г. П. (настаўніца матэматыкі), Кузьмін Г. (настаўнік біалогіі), Андрусевіч У. А.(настаўнік матэматыкі) і іншыя.
Вайна пакінула шмат сірот, і аб іх неабходна было паклапаціцца. З гэтай мэтай у Парэччы было створана два дзіцячыя дамы: дзіцячы дом № 1 (дырэктар Новікаў Абрам Саламонавіч) размясціўся ў дамах па вуліцы Палякова, а дзіцячы дом № 2 (дырэктар Міцкевіч Антон Сігізмундавіч) - па вуліцы Гуляева. Пазней дырэктарамі былі Паўленка В. М., Дудараў Д. В..
Будынкі школы, што былі пабудаваны ў пачатку 20 ст., ужо не адпавядалі патрэбам Парэцкай сярэдняй школы. І ў 1969 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю новы будынак школы, разлічаны на 640 месц.